У чаканні перасялення
Аб запланаваным «хвойнапалянаўскім перасяленні» мы пісалі ў газеце тры тыдні назад. У матэрыяле «Как вы там живёте-можете?» паведамлялася аб станоўчых баках «міграцыі» мясцовых жыхароў у суседнія дамы (сярод асноўных – эканамічная выгада пры ацяпленні) і часовых спадарожных перасяленню праблемах вяскоўцаў. Галоўнае, на што скардзіліся людзі ў час нашага першага візіту, – адсутнасць цяпла ў кватэрах. Сапраўды, надвор’е ў дамах было аднолькавым з вулічным. Але працуючыя ў той час работнікі, якія манціравалі новую сістэму ацяплення ў двух дамах, запэўнілі, што хутка батарэі пацяплеюць, указаўшы на тэрмін у адзін месяц.
Продолжить чтение