Дзень самакіравання

Спецыялістам нашага цэнтра вельмі прыемна, што бацькі выхаванцаў ніколі не застаюцца пасіўнымі назіральнікамі, а актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Агульнымі намаганнямі мы імкнёмся зрабіць навучальны працэс больш цікавым і рознабаковым. З гэтай мэтай насычаем яго конкурсамі, гульнямі, інтэлектуальнымі і спартыўнымі спаборніцтвамі, у якіх рабяты прымаюць удзел разам з бацькамі. Дарослыя падтрымліваюць любую нашу ініцыятыву і прыкладваюць усё старанне для ператварэння запланаванага ў жыццё.

Продолжить чтение

Залатая чарадзейка Восень

У дзіцячай раённай бібліятэцы прайшоў ранішнік для дзяцей “Залатая чарадзейка Восень”. Падрыхтавана мерапрыемства загадчыцай бібліятэкі Л.А. Ступаковай, якая і выступіла ў ролі Восені. Вядучымі ранішніка былі М.І. Купецкая і А.М. Медзілоўская. Удзел у свяце прынялі вучні групы падоўжанага дня 1-4 класаў сярэдняй школы № 2.

Продолжить чтение

Выхаванне — вялікая справа

Школа для кожнага чалавека застаецца светлым, радасным астраўком дзяцінства. На жаль, дарослым на яго ўжо ніколі не вярнуцца… Толькі настаўнікі на ім маюць пастаянную прапіску. Школа для педагогаў – родны дом, а вучні – іх дзеці, памочнікі, сябры, якіх яны акружаюць сваім душэўным клопатам.  Напярэдадні Дня настаўніка педагогі раёна сабраліся ў гарадской сярэдняй школе № 3, каб разам адзначыць сваё прафесійнае свята.

Продолжить чтение

Свята здароўя

Спартыўнымі гульнямі і спаборніцтвамі, фізічнымі практыкаваннямі і тэматычнымі інсцэніроўкамі была насычана праграма раённага семінара пад назвай “Фізкультура і спорт – здароўе нацыі”, які прайшоў у Судкоўскай сярэдняй школе. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкома, кіраўнікі і настаўнікі фізічнай культуры школ і загадчыкі дзіцячых садоў раёна.

Продолжить чтение

У ролі настаўнікаў

З нечаканага віншавання па радыёвузлу пачаўся вучэбны дзень у мінулую пятніцу ў гарадской сярэдняй школе № 3. “Паважаныя калегі, – даносілася ва ўсе кабінеты ўстановы, – ад імя адміністрацыі і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас са святам – Днём настаўніка!” Затым у адрас педагагічнага калектыву прагучалі словы падзякі і шчырыя пажаданні, а ў канцы: “З павагай, дырэктар-дублёр школы Арцём Алегавіч Казачэнка”. Такім чынам быў дадзены старт правядзенню дня самакіравання.

Продолжить чтение

Урок дабрыні і чалавечнасці

Хойніцкая дзяржаўная гімназія па праву лічыцца вядучай установай адукацыі раёна. Тут сабраны самыя здольныя вучні і найбольш кваліфікаваныя педагогі, і тым болей пачэсна ўзначальваць такі моцны настаўніцкі калектыў. З 2005 года, з таго самага часу, калі агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4 была рэарганізавана ў гімназію, намеснікам дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце працуе тут Наталля Уладзіміраўна Раманчык.

Продолжить чтение

Любяць дзеці, паважаюць дарослыя

Думка напісаць аб музычным кіраўніку і настаўніцы музыкі І.М. Тузавай узнікла пасля лінейкі ў сярэдняй школе № 1, дзе выступалі яе выхаванцы, дарэчы, вельмі ўдала. Убачыўшы іх на лавачцы, дзе яны сядзелі ў чаканні аўтобуса, вырашыла сфатаграфаваць. Праз некалькі дзён прыйшла ў дзіцячы сад для размовы. З Ірынай Мікалаеўнай і гаварыць лёгка, і  сама яна каго хочаш разгаворыць.

Продолжить чтение

Курносае дзяцінства

У рамках тыдня, прысвечанага Дню міру, які праводзіўся ў нашай рэспубліцы з 15 па 21 верасня, супрацоўнікамі гарадской дзіцячай бібліятэкі і гарадскога цэнтра культуры і спорту з вучнямі першага класа гарадской сярэдняй школы № 3 арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне пад назвай “Курносае дзяцінства”. Галоўныя ролі ў ім выканалі вучаніцы гарадской дзяржаўнай гімназіі Лена Ходас, Люба Добыш, Оля Давыдзенка.

Продолжить чтение

Воздвижение Креста Господнего

Долго длились гонения на христиан. Они прекратились только в начале четвёртого века при римском императоре Константине Великом. Он и его мать Елена получили название Святых царей равноапостольных, т.е. равных апостолам.

Продолжить чтение