Хойніцкія цяжкаатлеты – першыя ў вобласці

З 12 па 14 кастрычніка ў  Мазыры праходзіла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гомельскай вобласці па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў 1996-1997 гадоў нараджэння. У ёй прынялі ўдзел, прадэманстравалі сваё майстэрства  выхаванцы СДЮШАР г. Хойнікі.

Продолжить чтение

Спаборнічалі ў выхадныя

У зялёным масіве каля гарадской гімназіі прайшло асабіста-каманднае першынство раёна па асенняму лёгкаатлетычнаму кросу па праграме круглагадовай спартакіяды раёна. На старты кросу выйшлі прадстаўнікі 8 каманд калектываў фізкультуры на дыстанцыі 1000 і 500 метраў.

Продолжить чтение

Падтрымалі пераможную традыцыю

Сапраўдным трыумфам хайнічанак завяршыўся абласны турнір па валейболу “Мяч над сеткай”, у якім прынялі ўдзел дзяўчаты 1994-1996 гадоў нараджэння. Гэтыя спаборніцтвы прайшлі ў Гомельскім палацы гульнявых відаў спорту. Наша дружына была сфарміравана на базе гімназіі і ўзначальваў яе выкладчык фізічнага выхавання гэтай навучальнай установы
Сяргей Валер’евіч Цярэшчанка.

Продолжить чтение

Выступілі дастойна

Горад Капыль Мінскай вобласці добра вядомы аматарам лёгкай атлетыкі як месца традыцыйнага нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Вулічны рэльеф гэтага райцэнтра нават пераўзыходзіць мазырскі, і пагоркі гэтыя на ім вылучаюцца куды большай круцізной схілаў, таму  ўдзельнікам мерапрыемства – спартсменам з Беларусі, Украіны і Расіі даводзіцца зусім няпроста на дыстанцыях забегаў. Тым не менш, дастойна выступіла на гэтых спаборніцтвах зборная каманда нашага раёна з  ліку спартсменаў – выхаванцаў хойніцкіх СДЮСШАР і ДЮСШ.

Продолжить чтение

Кошт адной перамогі

Паспяхова вырашылася інтрыга першынства раёна па футболу, гульні якога завяршыліся ў другой дэкадзе верасня. Пераможцамі гэтых спаборніцтваў сталі футбалісты ААТ “ПірамСервіс”, якія, набраўшы 29 ачкоў, на кошт адной перамогі (3 ачкі) апярэдзілі каманду эксбазы “Стралічава” (у актыве спартсменаў эксбазы 26 набраных ачкоў).

Продолжить чтение

Хайнічаніну пакарыліся Карпаты

Турызм – від спорту, які не так даўно пачаў развівацца ў Беларусі. Але ўжо зараз ва ўсіх кутках краіны можна знайсці яго прыхільнікаў. Не выключэнне і Хойнікі. У ДПТВ-183 дзейнічае гурток па турысцка-прыкладному мнагаборству. Рабяты, якія займаюцца ў ім, пастаянна ўдасканальваюць  веды і ўменні,  паспяхова выступаюць на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах,  прымаюць пасільны ўдзел у арганізацыі раённых турыстычных злётаў.

Продолжить чтение

Перамогу не ўтрымалі

Стаў вядомым расклад абласнога першынства па футболу ў заходняй зоне вобласці, у якой разам з хойніцкімі футбалістамі выступаюць каманды Ельска, Жыткавіч, Петрыкава і Акцябрскага. Нагадаем, што ў двух першых турах хайнічане ўступілі ў Ельску (1:3) і на сваім полі 20 чэрвеня згулялі ўнічыю 2:2 з камандай Жыткавіч.

Продолжить чтение