ВЫНІКІ ЖНІВА

Уборачная кампанія на Хойнікшчыне завершана, а ўшаноўванне перадавікоў яшчэ працягваецца. Пазаўчора з рабочай паездкай наш раён наведалі прадстаўнікі Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – намеснік старшыні Канстанцін Георгіевіч Лебедзеў і галоўны тэхнічны інспектар Павел Мікалаевіч Манько. Адной з мэт іх візіту было ўзнагароджванне тысячнікаў з ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». А менавіта экіпажа ў складзе […]

Продолжить чтение

Аляксандр Мастабай першы вадзіцель-тысячнік у раёне!

Малады вадзіцель КСУП «Судкова» на аўтамабілі МАЗ-555142 першым на Хойнікшчыне пераадолеў запаветную планку ў тысячу тон збожжа. З працоўнай перамогай перадавіка жніва спецыяльна ў поле прыехаў павіншаваць старшыня райвыканкама А.І. Ціток. Ён уручыў тысячніку Падзяку і карысны падарунак – мікрахвалёвую печ, пажадаў лідару ўсяго самага найлепшага і не спыняцца на дасягнутым. Фота Наталлі ЧЭКАН.

Продолжить чтение

Жніво на фінішы: гэты тыдзень выдаўся спрыяльным для хлебаробаў

Сёлета пяць абласцей краіны плануюць убраць як мінімум па 1 млн. тон збожжа. Выключэнне, па прагнозах спецыялістаў, складзе Гомельшчына. З-за складаных умоў надвор’я ў нас разлічваюць сабраць каля 800 тысяч тон збожжа. Да заканчэння ўборачнай кампаніі ў вобласці застаюцца лічаныя працэнты плошчаў, але забягаць наперад і падводзіць вынікі пакуль усё ж рана. Гэты жнівеньскі тыдзень […]

Продолжить чтение

Вось яны – героі сёлетняга жніва!

Як паведамляецца на першай старонцы газеты, лік лідараў жніва ў гэтым годзе, дарэчы як і летась, распачалі судкоўскія хлебаробы. Затым тысячнікам «абзавёўся» КСУП «Веляцін» – у мінулую нядзелю чаканую планку ўзяў Уладзімір Бандарэнка. А ўжо потым «армія» тысячнікаў пачала расці штодзённа. У спіс дасягнуўшых адзінкі з трыма нулямі ўвайшлі стралічаўскія вадзіцелі Сяргей Аўдзеенка, Аляксандр Ходас […]

Продолжить чтение

На збожжатаках кіпіць работа – падлеткам працаваць ахвота

Разгар уборачнай кампаніі на Хойнікшчыне стрымлівалі кароткачасовыя, але частыя на гэтым тыдні летнія дажджы. У адны дні камбайны выходзілі ў поле літаральна на некалькі гадзін, у другія – наогул не атрымлівалася ўбраць ні гектара. Насуперак зацішшу на палях, на збожжатаках ва ўсіх гаспадарках кіпела работа. У КСУП «Веляцін» на два перапрацоўчыя комплексы – КЗС-20 і […]

Продолжить чтение

Вось дык даюць велікаборцы!

Вось за што мне падабаюцца велікаборскія механізатары, дык гэта за добрае пачуццё гумару і пазітыў. «О! Наталі прыехала! Як справы? Сфатаграфуй вось таго нашага камбайнера, ён абяцаў жонцы, што трапіць у раённую газету», – заўважыўшы мяне, ні то жартам, ні то ўсур’ёз просяць мужчыны. Ну і як тут адмовіць? Тым больш, калі чалавек сапраўды стараецца. […]

Продолжить чтение

«Сваю работу ні на якую іншую не прамяняем!»

Такіх пазітыўных людзей, як гэтыя дзве жанчыны на здымках, яшчэ трэба пашукаць. «У нас усё цудоўна! Заўжды з добрым настроем ідзём на работу, бо яна нам вельмі падабаецца. Ні на што нашу справу не прамяняем! – гавораць цялятніцы і дадаюць: – Гэта мы не для газеты, так бы мовіць, чырвонага слоўца, а шчыра!» Ларыса Гарбар […]

Продолжить чтение

Аляксандр Дземідзенка – лепшы тэхнік-асемянатар у раёне

На Езапоўскай малочнатаварнай ферме КСУП «Судкова» прайшоў раённы конкурс тэхнікаў-асемянатараў штучнага асемянення, у якім прынялі ўдзел усе прадстаўнікі гэтай у вышэйшай ступені неабходнай у жывёлагадоўлі прафесіі. Удзельнікі конкурсу спаборнічалі як у дэманстрацыі тэарэтычных ведаў, так і ў сваіх практычных уменнях і навыках. Па выніках усіх конкурсных заданняў першае месца, прычым ужо не ў першы раз, […]

Продолжить чтение

Выставка сельхозтехники прошла в Хойниках

24 июля в г. Хойники состоялась выставка агро-мототехники и прицепов, организованная сетью магазинов прямых поставок «Кронос». Ее посетили более 300 жителей и гостей райцентра. Участники мероприятия проявляли наибольший интерес к малой сельхозтехнике – мини-тракторам, мотоблокам и мотокультиваторам Кентавр. Из навесного оборудования – к картофелекопалкам, плугам, почвофрезам от известных производителей Biardzki, Bomet, Wirax и др. Все […]

Продолжить чтение