Маладым давяраюць адказную працу на ферме
Максім Васільевіч Косараў – самы малады загадчык малочнатаварнай фермы ў нашым раёне. І не толькі па ўзросту, але і па стажу работы на гэтай пасадзе: да абавязкаў загадчыка Езапоўскай МТФ 23-гадовы Максім прыступіў толькі з 1 красавіка бягучага года. Але да гэтага ён працаваў ветфельчарам на Валоцкай ферме КСУП «Судкова» і паспеў зарэкамендаваць сябе не толькі ведаючым спецыялістам, але і добрасумленным, ініцыятыўным работнікам. Таму і даверыла яму кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства сваю самую сучасную і адбудаваную ферму.
Продолжить чтение