Як у Лісцвінскай Слабадзе стралу хавалі

Канец лістапада. Восень заканчвае вахту. Лісце з дрэў даўно абляцела, сонца зрэдку радуе зямлю. Нудны дождж і шэрасць паспелі ўжо крыху надакучыць. Вакол маркотныя пейзажы. Зябка. Мы едзем у вёску Мархлеўск. Па дарозе, якая «ўсыпана» лужынамі, абганяем каня. На возе – дзядуля з бабуляй, якія і стануць героямі гэтай нашай вандроўкі. Браніслава Антонаўна і Мечыслаў […]

Продолжить чтение

Гадзіннік для зручнасці на доме, памідоры ў дзесяцілітровым балоне

Восень напоўнена зачараваннем – павольнымі прагулкамі, буйнымі аранжавымі кветкамі, адкрытымі гутаркамі пра ўсё на свеце, смачнай кавай і сінім небам – такім бяздонным, што ў ім хочацца патануць… Па дарозе ў чарговую вандроўку мне ўспомніўся раман Д. Харыса «Пяць чацвярцінак апельсіна», у якім аўтар пісаў: «Кастрычнік – імклівы, такі сакавіты, такі духмяны ў сваім залаціста-белым […]

Продолжить чтение

Пра цікавыя мянушкі і Табульскі мост

У водпуску я сёлета яшчэ не была, таму кожнае, няхай і не працяглае, знаходжанне на прыродзе – як лекі для душы. Акунаешся ў цудоўнае вясковае, лясное, прырэчнае лета… і, эх, як хочацца спыніць імгненне! Гэта ж такі духмяны час, сенакосны: кветкі, налітыя сокам яблыкі, травы цвітуць і пахнуць. І людзі такія простыя, шчырыя. Так цікава […]

Продолжить чтение

Яркія падворкі, шчырыя людзі

Пышная зеляніна, клёкат буслоў, жытнёвыя палі, спелыя вішні, стравы з печы, першае каханне, гулянні на ўсю ваколіцу. Родная вёска. Тут ты ведаеш кожны дом, кожную сцяжынку, кожнага жыхара – усе быццам адна вялікая сям’я. Але вельмі сумна, калі гэта сям’я становіцца ўсё менш і менш… Асфальтаваная стужка дарогі на гэты раз вядзе нас у вёску […]

Продолжить чтение

«Клубнічны» світанак, «зялёная школа» і катанне на крыгах

Кожны год на Радуніцу сюды па такой блізкай сэрцу дарозе едуць людзі. Прыязджаюць цэлымі сем’ямі. Тут яны са слязамі на вачах зноў становяцца на родную землю. Шукаюць знаёмыя, толькі ім зразумелыя абрысы сярод дрэў, дзе калісьці былі бацькоўскія хаты. Былыя жыхары з’язджаюцца з розных куткоў нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа, наведваюць могілкі, збіраюцца разам, […]

Продолжить чтение

Майская прагулка

Гэта падарожжа не зусім звычайнае, аб чым можна меркаваць па фатаграфіях. Часцей за ўсё ў сваім праекце раблю здымкі розных хатніх рэчаў, цікавага гаспадарскага інвентару, а на гэты раз аб’ектыў камеры проста вабілі яркія расліны. Канец прыгажуні-вясны. Так хочацца адчуць апошнія яе адценні… Натхняе буйства фарбаў і водараў, таму крочу па вёсцы Навасёлкі не спяшаючыся. […]

Продолжить чтение

Чарнобыль – наш боль, але жыве вера ў лепшае

Раніцай умыванне пад рукамыйнікам у двары. У хаце на стале духмяны хлеб і салодкія пірагі, толькі з печы. Пазней – перакус сакавітымі яблычкамі ў цені дрэў пад гудзенне пчолак. Пакуль з задавальненнем налягаеш на свежыя вітаміны, ужо хто-небудзь з мясцовых сяброў-таварышаў, зазіраючы праз плот, кліча пакатацца на веласіпедзе або схадзіць у лес ці на раку. […]

Продолжить чтение

Жыцця вам салодкага, як мёд Цімафеевіча

Сакавік поўніць наваколле яркімі фарбамі і пахам вясны. Зелянее трава, прачынаецца лес, птушкі вяртаюцца з выраю, з бяроз цячэ сок. Дарэчы, ад слова «сок» і пайшла назва першага месяца вясны… Мы зноў у дарозе. На гэты раз спяшаемся на спатканне з вёскай Тунеўшчына. Колькі прыгожага, добрага і пяшчотнага ў сэрцы абуджаюць вясна і новыя знаёмствы […]

Продолжить чтение

Спакой, бубен і закаткі

За вокнамі службовага аўто весела мільгаюць бярозкі ды елачкі. На календары – сярэдзіна лютага, а адчуванне, што ўжо ва ўсю ўладарыць вясна. Прырода імкліва прачынаецца ад зімовага спакою. Свеціць яркае сонейка. Нас чакае чарговае цікавае падарожжа – як і абяцалі, едзем у Осаў. Вёска, нібы беларуская партызанка, схавалася глыбока ў лесе. Лясныя сцежкі на шляху […]

Продолжить чтение