Збяднела Высокае пасля чарнобыльскай бяды

Нарэшце вясна ашчаслівіла зямлю цёплым сонейкам і вабнаю зелянінай. Усё вакол квітнее, салодка пахне… Прачынаецца прырода, а разам з ёй – і вясковае жыццё. Гаспадары завіхаюцца на гародах, дзеці «ганяюць» па вуліцах, дамашняя жывёла гуляе на лужках, што апрануліся сакавітай травіцай. Раней, з надыходам вясны, абуджалася і прыгожая вёсачка Высокае, а цяпер яна санлівая. Вакол […]

Продолжить чтение

Пакуль жыве вера – жывуць Губарэвічы

Губарэвічам давялося ў поўнай меры перанесці на сабе боль наступстваў чарнобыльскай аварыі. Да 1986-га гэта была вялікая, у 176 двароў, прыгожая вёска, цяпер жа яе пастаяннымі жыхарамі з’яўляюцца ўсяго 7 чалавек. І толькі пяць адзінока стаячых хат не дазваляюць канчаткова перарваць цяпер ужо тонкую нітку багатай гісторыі населенага пункта. Нягледзячы на пануючую тут цішыню, уражанне […]

Продолжить чтение

Усяго засталося чацвёра жыхароў…

Едзем. Чаруюць зімовыя пейзажы за акном. Палі пакрыты неабсяжным белым абрусам. Дрэвы захутаны ў белыя шалікі. Нясмела залацяць небасхіл промні сонца паміж галінак. Сумёты пераліваюцца срэбным бляскам. На хатах – кашлатыя шапкі і крышталёвыя радкі ледзяшоў. Гледзячы на ўсё гэта хараство, у чарговы раз упэўніваешся, што наша палеская прырода сапраўды асаблівая! Паварочваем на Алексічы. Праязджаем […]

Продолжить чтение

Свецяцца вокны толькі ў дзвюх хатах

Рады прадставіць вашай увазе новы праект «ВЁСАЧКА МАЯ». У рамках яго мы раскажам вам пра сучасны лёс маланаселеных вёсак Хойнікшчыны. І вось накіроўваемся ў першую вандроўку – у Іванаўку. Стралічаўскі сельскі Савет. Сюды не ходзіць рэйсавы аўтобус. На вуліцы не чуваць дзіцячых галасоў. Вечарамі свецяцца вокны толькі ў дзвюх хатах, а ўсяго іх засталося пяць… […]

Продолжить чтение