ДУА «Ляскавіцкая сярэдняя школа» (вул. Камсамольская, 1а)
9.00-10.00 – творчая сустрэча старшыні ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У.М. Гаўрыловіча «Палессе – мая малая Радзіма».
ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
10.30-13.00 – наведванне аб’ектаў туріндустрыі ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі».
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
«Музей прыроды»
11.00-19.00 – правядзенне экскурсій па Музею прыроды.
15.00-16.30 – «круглы стол» па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
Набярэжная ракі Прыпяць
Галоўная сцэна
12.00-13.10 – урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю.
13.10-13.20 – тэхнічны перапынак.
13.20-13.50 – канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы «Купалінка» (г. Мінск).
13.50-15.40 – канцэртная праграма аматарскіх калектываў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельскай і Брэсцкай абласцей, калектываў-гасцей.
15.40-16.00 – тэхнічны перапынак.
16.00-16.30 – канцэрт фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень» ДУ «Гомельская абласная філармонія».
16.30-17.00 – канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (г. Мінск).
17.00-18.00 – канцэртная праграма ансамбля казацкай песні і танца «Маме нравится » (г. Мінск).
18.00-18.30 – урачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю.
18.30-19.00 – тэхнічны перапынак.
19.00-20.30 – V Міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская Прыгажуня».
20.30-20.40 – тэхнічны перапынак.
Упершыню! 20.40-22.00 – канцэрт фольк-гурта «Зазноба» (г. Пенза), гала-канцэрт пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу».
Упершыню! 22.00 – воднае флайборд шоў.
22.00 – святочны феерверк.
22.00-23.00 – дыскатэка «Танцуй, Палессе!» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці, прадзюсарскага цэнтру ДУ «Гомельская абласная філармонія», удзельнікаў і пераможцаў тэлевізійнага конкурсу «Х-Фактар Беларусь».
Галоўны ўваход на набярэжную ракі Прыпяць
11.00-20.00 – канцэртна-гульнёвая праграма аўтэнтычных калектываў і культарганізатараў «ФолькФэст».
Набярэжная ракі Прыпяць
11.00-22.00 – інтэрактыўныя пляцоўкі з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў і майстроў «Рамесная слабада».
11.00-22.00 – прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш».
Упершыню! 11.00-20.00 – этнаЗааФэст.
Упершыню! 11.00-20.00 – рыцарскі бугурт-фэст.
Упершыню! 11.00-20.00 – інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці.
11.00-20.00 – дзіцячае свята «Палеская вясёлка».
11.00-20.00 – інтэрактыўная выстава «Хлеб майго Палесся».
13.00-17.00 – работа пляцоўкі «Самы моцны паляшук».
11.00-20.00 – выстава работ пераможцаў абласнога конкурсу-пленэру «Ажыўшая даўніна».
11.00-20.00 – выстава «Паляванне і рыбалоўства».
11.00-18.00 – выстава «Турыстычнае Палессе».
11.00-20.00 – конкурс аматараў рыбалоўства «Палеская рыбалка».
11.00-18.00 – катанне на цеплаходзе па рацэ Прыпяць, пракат лодак.
10.00-23.00 – работа гандлёвых радоў.
Дзіцячая гульнявая пляцоўка
11.00-20.00 – работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў і гульняў для дзяцей «Тэрыторыя весялосці».
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
«Музей прыроды»
11.00-19.00 – правядзенне экскурсій па Музею прыроды.
Унікальны праект праводзіцца раз у два гады. Яго арганізатарам выступаюць Міністэрства культуры, Гомельскі і Брэсцкі аблвыканкамы, Нацыянальны парк «Прыпяцкі».
Паважаныя хайнічане, не заставайцеся ў баку ад цікавай падзеі. Прыязджайце пазнаёміцца з багаццем беларускіх рамёстваў, атрымаць асалоду ад прыгажосці нацыянальнага каларыту і падтрымаць нашых землякоў на тэматычным падвор’і Хойніцкага раёну. Сустракаемся ў Ляскавічах!