Дзе лепей чуюць парады: на жаль – не на ферме

Службы информируют

Зернесушыльны комплекс філіяла «ЮгЗернопродукт» ТАА «Солвей Лимитед», малочна-таварная ферма «Карчовае» ААТ «Веляцін Агра», прафесійны ліцэй і сярэдняя школа № 3 – такі спіс наведаных аб’ектаў мабільнай групай райвыканкама на гэтым тыдні.

Установы адукацыі парадавалі ўзорным парадкам і мінімальнай неабходнасцю выдаваць рэкамендацыі ад удзельнікаў маніторынгу.

А вось на ферме і дадаць няма чаго. На жаль, не з-за таго, што праблем тут няма, а таму, што і былыя парады не ўспрынялі работнікі. Як быў непарадак, так і застаўся.

Затое прыслухоўваюцца да карысных парад на зернесушылцы. Нягледзячы на тое, што арганізацыя – не дзяржаўная, а прыватная, мабільнай групе не чынілі перашкод, мясцовыя работнікі прайшліся са спецыялістамі па тэрыторыі і ахвотна рэагавалі на заўвагі.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *