Поздравление Президента Беларуси с Днём белорусской письменности
Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі — у гасцінным Добрушы.
Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.
Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.
Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.
Жадаю ўдзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.
Аляксандр Лукашэнка.
4 верасня 2022 года.