Віншаванне Прэзідэнта работнікам культуры з прафесійным святам

Новости страны

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Беларуская культура з’яўляецца ўнікальнай духоўнай скарбніцай народа, невычэрпнай крыніцай яго самабытнасці і нацыянальнай годнасці. Дасягненні айчынных майстроў складаюць каштоўны летапіс нашай гісторыі, уносяць значны ўклад у развіццё сусветнай творчай прасторы. Ваша найвышэйшае прызначэнне — адраджэнне народных традыцый і рамёстваў, захаванне гістарычнай памяці, стварэнне новых сучасных твораў мастацтва і выхаванне таленавітай моладзі.

Упэўнены, вы і надалей будзеце працягваць слаўныя традыцыі сваёй прафесіі, з гонарам несці адказную місію па зберажэнні і памнажэнні культурных здабыткаў.

У гэты цудоўны дзень я жадаю вам усім натхнення, поспехаў у творчасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

9 кастрычніка 2022 года.

Крыніца: belta.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *