У рамках Тыдня нулявога траўматызму чарговы маніторынг мабільная група райвыканкама здзейсніла на завод гідраапаратуры і прадпрыемства «Фарвардэр».
Гэты візіт для прадстаўнікоў мабільный туды – паўторны. І, да таго ж, паспяховы. Усе рэкамендацыі па пытаннях аховы працы і санітарна-гігіенічных умоў выкананы, у памяшканнях на абодвух аб’ектах – парадак, улічана ўсё неабходнае для камфорту работнікаў і іх бяспекі. Да і новыя парады ад службовых асоб што на заводзе, што на дрэваапрацоўцы сустрэлі з гатоўнасцю іх аператыўна выправіць.
Прыемна падкрэсліць, што ў нашым раёне нямала арганізацый, дзе чуюць парады мабільнай групы ды яшчэ прыслохоўваюцца і выпраўляюць любыя хібы.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.