Сёння мабільная група райвыканкама наведала гандлёвыя аб’екты, а таксама адміністратыўны будынак чыгуначнай станцыі «Хойнікі» і гарадскі Цэнтр культуры.
У час маніторынгу прадстаўнікі адказных служб звярталі ўвагу на тое, як укамплектавана аптэчка, ці спраўныя аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, ці ўмовы аховы працы адпавядаюць патрабаванням.
Нярэдка недахопы на большасці аб’ектаў – падобныя. Гэта лекі ў аптэчцы, у якіх завяршыўся тэрмін прыдатнасці; тыя ж самыя пажарныя апавяшчальнікі, дзе варта замяніць батарэйку і вогнетушыцелі, у якіх патрэбна таксама правяраць тэрмін наступнай паверкі.
У магазіне будаўнічых матэрыялаў парэкамендавалі пазначыць на стэлажах цыфры крайніх дапушчальных нагрузак на кожную паліцу. Забываюцца адказныя работнікі маркіраваць і астатнія прадметы побыту.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.