У КСУП «Імя І.П. Мележа» правялі абрад «Зажынкі» — загадалі сабраць добры ўраджай

Главное Жатва-2023

Дзе прыгожыя і працавітыя мужчыны? На полі ў КСУП «Імя І.П. Мележа»!

Сёння там правялі абрад «Зажынкі». Сноп падкінулі ўвысь і загадалі некалькі жаданняў. Канешне, першым было сабраць добры ўраджай.

Удзельнікаў уборачнай душэўна віталі старшыня кіравання райсельгасхарчу Аляксандр Максімовіч, дырэктар КСУПа Святлана Кузменка. На поле спявалі артысты Хойнікшчыны.

Асвяціў тэхніку і хлебаробаў святар Храпкаўскага храма Канстанцін.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *