Хайнічане занеслі сябе ў гісторыю

Культура

Адбылося! Сёння ў Цэнтры культуры г. Хойнікі ва ўрачыстай абстаноўцы прэзентавалі сапраўды каштоўнае друкаванае выданне – «Народны тэатр: шлях да сцэны».

Яго падрыхтавалі сёлета ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур пры фінансавай падтрымцы Міиністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Каштоўнае яно і для хайнічан, бо на старонках збора расказваюць пра дзейнасць хойніцкага народнага тэатра.

Для гэтага ў ліку гасцей – рэжысёры розных адрэзкаў часу нашага тэатра: Людміла Кузняцова, Паліна Арцем’ева, Марына Імшанецкая.

Як прыемна, што прэзентацыю наведаў знакаміты на весь раён, ды што там, на ўсю краіну, рэжысёр, дзякуючы якому наш мясцовы тэатр атрымаў другое дыханне і заслужыў званне «народнага» – Аляксей Сярмяжка. На працягу 30 гадоў і нават болей артысты самадзейнасці пацвярджаюць гэты высокі статус, калісьці набыты таленавітым Аляксеем Васільевічам з не менш адоранымі землякамі.

Таму сімвалічна, што першае выданне ў падарунак уручылі менавіта гэтаму рэжысёру – на доўгую памяць. Гэту місію выканала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Юхно.

На яшчэ адной кнізе Аляксей Васільевіч пакінуў свой аўтограф на старонцы, прысвечанай творчаму шляху хойніцкага народнага тэатра.

Дарэчы, пазнаёміцца з выданнем можа любы жадаючы – проста звярніцеся ў цэнтральную раённую бібліятэку.

Але на гэтым мерапрыемства не завяршылася. Яшчэ доўга прыхільнікі тэатральнага жыцця гутарылі разам, нямала камічных і проста кранальных момантаў расказала гасцям наша таленавітая Лілія Краўчанка, якая таксама ўдзельнічала ў пастаноўках. А малады рэжысёр Паліна Арцем’ева падзялілася, як ёй дапамог паважаны Аляксей Васільевіч пры падрыхтоўцы казачнага спектакля.

У творчым дыялозе нарадзілася ідэя стварыць асобную кнігу – толькі пра гісторыю Хойніцкага тэатра. Упэўнены, цікавасць да яе будзе значная.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота Ларысы КАПЫЛОВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *