Падарунак любімым гледачам сёння зрабілі нашы яркія і непаўторныя артысты аматарскіх аб’яднанняў раёна.
З канцэртнай праграмай «Грамада збірае сяброў» землякі на сцэне гарадского Цэнтра культуры падарылі нямала пазітыўных эмоцый. Запальваючыя кампазіцыі, эмацыйныя харэаграфічныя нумары і промні таленту – сапраўдная свята мастацтва, якое ўдзельнікі запомняць надоўга.
Гэта падзея зноў сведчыць – у нашым раёне вялікая колькасць таленавітых дзетак і не менш здольных здзіўляць дарослых: танцавальны калектыў «Каскад», ансамбль «Грамада», выхаванцы і настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў, поп-фолк группы «РоДниК»…
Нават у фае Цэнтра культуры было, на што паглядзець: там дзейнічала выстава-продаж вырабаў ручной работы раённага Дома рамёстваў.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.