Мы гатовы прызнавацца ў любові да роднай Беларусі кожны дзень. І рабіць гэта мовай нашых сімвалаў. Цікава, а дзе ў райцэнтры можна купіць сувеніры з сімволікай! Адпраўляемся шукаць.
Спачатку пайшлі ў магазін «Евроопт». Тут шырока прадстаўлена чырвона-зялёная прадукцыя. Упэўнена, што кожны турыст будзе задаволены асартыметам магнітаў, каштуюць яны 6 рублёў 99 капеек. А вось за шыкоўную бірульку (с рус. «брелок») прыйдзецца аддаць 8,58 рублёў. Аднак мне больш за ўсё спадабалася талерка с надпісам «За Беларусь». Такую і на падарунак прыемна каму набыць. З адзення прадаюцца шкарпеткі (с рус. «носки»).
Далей наведалі пошту па вул. Жукава. Адразу звярнула ўвагу на кубак (с рус. «кружка»), цана ад 7,64 рублёў. Віншавальныя паштоўкі за рубель, магніты ад 96 капеек. На пошце па вул. Савецкая на вітрынах убачыла шарыкавыя ручкі з нацыянальным каларытам.
У кіёске «Белсаюздрук» прадаюцца запісныя нататнікі (96 капеек), нагрудныя значкі ў выглядзе дзяржаўнага сцяга (4,95 рублёў). Рэкамендую купіць на святы.
Дарэчы, у раённым краязнаўчым музеі аказаўся самы вялікі выбар магнітаў (коштам ад 2 рублёў).
Апошняй нашай кропкай у маршруце стаў магазін КПУП «Паліграф». Адзначу, што тут кожны можа заказаць прадукцыю з сімволікай на свой густ. Работнікі адрэагуюць на ўсе вашы пажаданні. А пакуль прымярала патрыятычную кепку (15 рублёў).
Даведка: у выяве беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянская еднасць, працавітасць, міралюбнасць. У цэнтры контур Беларусі – суверэнітэт, тэрытарыяльнае адзінства краіны. Вянок з залатых каласоў, кветак ільну і канюшыны – дабрабыт і дастатак. З кожнага боку вянок тройчы перавіты чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе герба ў два радкі напісаны золатам словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». Зямны шар – жаданне жыць у міры і згодзе, супрацоўнічаць з усімі краінамі. Узыходзячае сонца – сімвал жыцця і найлепшай долі. Зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх намераў, высокіх памкненняў народа.
Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.