Інклюзіўны ўнёсак: людзі з неабмежаванай фантазіяй ствараюць прыгажосць з беларускім флёрам

Наши проекты

У красавіку гэтага году на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі ТЦСОН арганізавалі  паліграфічную працоўную майстэрню «Прэстыж».

Журналіст раённай газеты зайшоў у госці да інвалідаў, якія вырабляюць сваімі рукамі прыгожыя сувенірныя бірулькі для ключоў, магніты, значкі, бутаньеркі. Усе гэтыя рэчы зроблены на тэматыку роднай Беларусі, родных мясцін, з беларускай сімволікай. 

Людзі с асаблівасцямі развіцця могуць не толькі праявіць сваі творчыя здольнасці, але і зарабіць грошы, на якія потым набываюцца матэрыялы для далейшай вытворчасці.

У майстэрні працуюць 9 чалавек. Кіраўніком кружка праэктаў з’яуляецца кіраўнік гуртка Святлана Ляшчынская. Штодня адведзены 2 гадзіны для працоўнай дзейнасці.

На момант наведвання ў майстэрні займаліся Юлія Афанасьева, Уладзіслаў Азмухаметаў і Галіна Лукьяненка.  Пад пільным наглядам кіраўніка Уладзіслаў шукае ў інтэрнеце тэматычныя карцінкі ці фатаздымкі для будучага сувеніру. Дзяўчына Юля разам з усімі падбірае макет на камп’ютары ў базавай праграме Point, потым раздрукоўвае і выразае загатоўку выраба. А вось Галіна на ламінатары – спецыяльным паліграфічным апараце – пакрывае паперную нарыхтоўку пластыкавай плёнкай.

Вытворцы па жаданні могуць зрабіць любую бірульку або магніцік з любым фатаздымкам ці гравюрай. Вось, напрыклад, Уладзіслаў Азмухаметаў прыхільнік вядомага спевака Юрыя Шатунова і пажадаў зрабіць бірульку для ключоў з фотаздымкам любімага артыста.

Да і цана прывабная: кожны выраб каштуе 2,50 рублі, а сэрцайка на ланцужку – 2 рублі.

Прадукцыю, зробленую сваімі рукам цэнтр рэалізуе.  Можна і замовіць неабходную колькасць асобна.

Дарэчы, свежую партыю сувеніраў з беларускім флёрам нашы таленавітыя землякі стварылі ў гонар вялікіх майскіх свят – Дня Перамогі і Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Ларыса КАПЫЛОВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *