Хайнічане пабывалі на «Славянскім базары ў Віцебску» — паслухалі Ані Лорак і схадзілі на «Раісы»

Культура

З 9 па 15 ліпеня прайшоў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэта падзея даўно стала візітнай карткай рэспублікі. «Васільковы» форум і зараз вітаў разнастайнай праграмай: мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры, тэатральныя сустрэчы, цудоўныя канцэрты. Хайнічане таксама там пабывалі.

Актывісты раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Аксана Мяцельская, Таццяна Шлег, Людміла Кірчанка, Галіна Скачко, Ларыса Прышчэп, Алег Мяцельскі ў складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці наведалі ў рамках форуму Кубак КВЗ (с рус. «КВН») і з задавальненнем трапілі на закрыццё Славянскага базару, дзе на сцэне выступілі беларускія і замежныя госці. 

Асабліва прыйшлася па душы землякам выканаўца Любоў Успенская, якая прадставіла публіцы свае хіты. «Па полюшку», «Сіла мая са мной!» – гэта песні, якія яны падпявалі ў адным парыве. Эстрадны спявак з Расіі Яраслаў Сумішэўскі растапіў сэрцы песнямі «Незямная», «Сцены», а яго голас лёгкакрылай птушкай паляцеў у неба над творчым і неспячым Віцебскам. «Запальваць і весяліцца» – такі пасыл атрымалі хайнічане (і ўсе гледачы) ад артыста. Дарэчы, так яны і рабілі!

Выхад на сцэну Ані Лорак выклікаў небывалае захапленне ў Людмілы Кірчанка, яна была рада ўбачыць чароўную артыстку побач.

Аднак, гэта яшчэ не ўсё. Наша дэлегацыя прысутнічала на Кубку каманд КВЗ, які прайшоў на віцебскім фестывалі ўжо ў трэці раз. За галоўны прыз змагаліся пяць каманд – «Доктар Хаўс» з Магілёва, «Раісы» з Іркуцка, «Трыёд і Дыёд» са Смаленска, «Равенькі» з Арла і «Горад Магас» з Магаса (Рэспубліка Інгушэція).

Удзельнікі сыгралі тры традыцыйныя конкурсы: прывітанне, размінку і музыкалку.

Жартавалі каманды ў сваіх стылях: на жыццёвую тэматыку. З энтузіязмам адказвалі на пытанні журы. Кавээншчыкам асабліва «зайшло»  пытанне Анатоля Ярмоленкі: трэба было гумарыстычна працягнуць вядомы радок кампазіцыі «А я лягу, прылягу». І да: Кубак КВЗ «Славянскага базару» сёлета едзе ў Іркуцк.

Уражанняў у земялкаў ад фестывалю багата. Але ж адно зразумела: яны яшчэ сюды вярнуцца.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота А. Мяцельскай.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *