Падзеі тыдня вачыма моладзі: юбілей патрыярха дыпламатыі, «Баграціён» і Канстытуцыйны Суд

Наши проекты

Мы распачынаем новую рубрыку. Яе галоўнымі героямі будуць наша актыўная і ініцыятыўная моладзь – прадстаўнікі Маладзёжнага парламенту пры раённым Савеце дэпутатаў.

Права першым падзяліцца трыма яркімі датамі і падзеямі на яго асабісты погляд прапанавалі лідару Маладзёжнага парламенту – настаўніку гісторыі сярэдняй школы № 2 Уладзіміру Смольскаму.

  1. Знакавай сучаснай падзеяй стала сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з суддзямі Канстытуцыйнага Суда. Менавіта яны ўнеслі вялікі ўклад у стварэнне новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна ёй паўнамоцтвы суддзяў пашыраны. У ходзе сустрэчы Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, наколькі важна зараз праяўляць ініцыятыўнасць, быць на вастрыё падзей, працаваць на апярэджанне. Грамадства павінна бачыць Канстытуцыйны Суд у справе. Ад гэтага залежыць дзейснасць абароны канстытуцыйнага правапарадку ў нашай краіне.

  2. 2. На гэтым тыдні, 18 ліпеня, споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння яркага палітычнага дзеяча, “патрыярха” савецкай дыпламатыі, ураджэнца Гомельшчыны – Андрэя Грамыкі. У эпоху суперніцтва дзвюх светавых палітыка-эканамічных сістэм Андрэй Андрэевіч заўжды стаяў на варце інтарэсаў сваёй Радзімы, у той час заклаў фундамент беларускай дзяржаўнасці.

  3. 3. Таксама 18 ліпеня споўнілася 80 гадоў з моманту Люблінска-Брэсцкай наступальная аперацыі войск 1-га Беларускага фронту як складніка стратэгічнай беларускай аперацыі “Баграціён”. У гэты ж дзень 1944 года кіраўніцтва БССР пераехала з Гомеля ў Мініск. У выніку гэтай аперацыі 28 ліпеня быў вызвалены апошні беларускі горад – Брэст.

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *