Тры навіны, якія выдзяліла Алёна Ляоненка.
1. 28 ліпеня Горад-герой Брэст адзначыць 80-годдзе свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады завяршыўся трагічны перыяд гісторыі горада – больш чым трохгадовы тэрмін акупацыі. 47 часцям і І Беларускага фронта было прысвоена ганаровае найменне «Брэсцкіх». Больш за 20 воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за адзнаку ў ходзе Люблінска-Брэсцкай аперацыі. А сталіца СССР Масква салютавала ў гонар вызвалення Брэста 20 артылерыйскімі залпамі.
2. Сваё 90-годзе 24 ліпеня адзначыў неверагодны майстра мастацкага вобразу – беларускі акцёр, народны артыст Беларусі Генадзій Гарбук. На працягу сваёй блікучай кар’еры ён увасобіў нямала менавіта беларускіх нацыянальных характараў. Дарэчы, гледачам ён добра вядомы па ролі Андрэя Ходаса – старэйшага сына у трагікамедыі «Белыя Росы».
3. Ёсць і сумныя даты. Так, на гэтым тыдні споўнілася 40 гадоў, як пайшоў з жыцця таленавіты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
Уладзімір Сямёнавіч стаў першым з айчынных пісьменнікаў, хто звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. У творах адоранага земляка наша Беларусь адлюстравана не як вясковая зямля, а як мясціны цывілізаваных і высакародных людзей, якія маюць сваю культуру, што зберагаюць пакаленнямі.
Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Самыя вядомыя творы аўтара: аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раман «Каласы пад сярпом тваім».
Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.