Канцэрт па заяўках: спявалі «Хату» усёй залай

Культура

Сёння самай яркай культурнай падзеяй стаў канцэрт папулярнай беларускай групы «Дразды», які адбыўся ў Цэнтры культуры г. Хойнікі.

Гэты сольнік стаў для землякоў доўгачаканым. А для самой групы – юбілейным, 230-м па ліку. У зале сабраліся аматары артыстаў з усяго раёна.

Было ўсё: пазітыўныя эмоцыі, настальгія па вясковым дзяцінстве, гумар ад франтмэна Віталія Карпанава і добрая музыка з мелодыкай саксафона, акардэона і гітары.

Мы з вамі, паважаныя чытачы, няблага ведаем, якая сарамлівая і сціплая публіка на Хойнікшчыне. Нас няпроста расштурхаць, а пра тое, каб выйсці і патанчыць – і размовы няма. Але ж «Дразды» змаглі дастукацца да глядацкай душы – мы качалі рукамі, свяцілі ліхтарыкамі тэлефонаў і не шкадавалі далоняў для шчырых апладысментаў. Хайнічане – усё ж публіка ўдзячная, пра што гаварылі каляровыя плакаты ў падтрымку групы.

Што не кажыце, а ў прафесіяналаў сцэны (20 гадоў артыстычнага вопыту за плячыма!) атрымалася стварыць настрой у зале. Гэта было моцна!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *