У палку тысячнікаў на Хойнікшчыне прыбаўленне

Сельское хозяйство

Хто працаваць рады, той будзе хлебам багаты.

У палку тысячнікаў на Хойнікшчыне прыбаўленне. Сёння адразу пяць працавітых і адказных хлебаробаў КСУП «Судкова» прымалі віншаванні і ўзнагароды ад кіраўніцтва свайго калектыву, а таксама прадстаўнікоў райсельгасхарчу і лідара галіновага прафсаюза Святланы Марчанкі.

Вось імёны нашых герояў: камбайнеры Сяргей Любанец, Дзмітрый Мартыненка і Леанід Гарашчанка, якія намалацілі звыш 1000 тон збожжа. А таксама вадзіцелі Максім Крысенка і Аляксандр Мастабай, якія перавезлі запаветную тысячу тон.

Ад калектыву мужчыны атрымалі і сімвал уборачнай кампаніі – духмяныя караваі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *