Хвала рукам, што пахнуць хлебам! У КСУП «Судкова» ўшаноўвалі дзвюхтысячнікаў і перадавікоў жніва-2024

Главное Сельское хозяйство

Сёння ў КСУП «Судкова» ўшаноўвалі сваіх дзвюхтысячнікаў і перадавікоў жніва-2024.

Рубеж у 2000 тон намалочанага збожжа перасягнуў экіпаж камбайнераў Уладзіміра Чудакова і Алега Курленкі, больш за дзве тысячы перавёз вадзіцель Фёдар Канапелька. Дарэчы, старшы камбайнер Уладзімір Міхайлавіч сёлета адзначыць 40-годдзе: сам сабе падарунак зрабіў – дасягнуў 2000.

Тройка лідараў атрымала шматлікія ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі і прафсаюза – галіновага і раённага аб’яднання.

Асобны дзякуй – галоўнаму аграному «Судкова» Сяргею Мастабаю ад дырэктара Дзмітрыя Фешчанкі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *