У КСУП «Судкова» завяршаюць уборачную

Сельское хозяйство

За спіной дзясяткі сутак цяжкай працы, але справа гэта ўдзячная.

У гэтай гаспадарцы не забыліся адзначыць і тых, хто намалаціў і паревёз больш за тысячу тон збожжа.

У ліку лепшых – экіпаж Дзмітрыя Брухавецкага і Алега Вайцяховіча, а таксама вадзіцелі Сяргей Нікіценка і Анатолій Паўлючэнка.

Словы ўдзячнасці землякам адрасавала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Вяргейчык, падкрэсліўшы той вялікі ўклад гэтых мужчын у агульны каравай раёна.

Да віншаванняў падключылася і старшыня райкама прафсаюза адукацыі Святлана Добуш: у свой працоўны адпачынак на хлебнай ніве робіць прадстаўнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Алег Курленка і гэты подзвіг не застаўся незаўважным у калег.

Асобныя падарункі – ад маладога пакалення. Павіншаваць сапраўдных герояў сучаснасці сабраліся і вучні Судкоўскай школы – кветкі і сувеніры, а таксама румяныя караваі дзяўчаты ўручылі паважаным землякам

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *