У імя малой радзімы – заслужылі павагу

Культура

На мінулых выхадных у Лельчыцкім раёне адбыўся VII рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных» імя лаурэата дзяржаўнай прэміі Беларусі Міхаіла Дрынеўскага.

Мастацкія калектывы Хойніцкага, Буда-Кашалёўскага, Ельскага, Лельчыцкага, Мазырскага і Нараўлянскага раёнаў прадставілі на суд журы і гледачоў свае конкурсныя праграмы.

Хойнікшчыну прадставілі два народныя калектывы: «Песні над Палессем» і «Спадчына». Варта адзначыць энтузіазм і павагу да малой радзімы нашых артыстаў. Гэтыя якасці нараўне з прыродным артыстызмам і музычным талентам дазволілі скарыць глядацкія сімпатыі.

У намінацыі «Асобныя выканаўцы» салістка «Песні над Палессем» Наталля Шарапава заняла 3 месца. Ганарымся!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *