Падзеі тыдня вачыма моладзі: ахова жывёл, гукавое кіно і трактар BELARUS

Наши проекты

Факты, якія выбраў прадстаўнік Маладзёжнага парламенту Ігар Патапенка.

1. Падзялюся падзеяй з машынабудаўнічай галіны, дзе і працую. 3 кастрычніка на дзеючых дылерскіх цэнтрах ААТ «МАЗ» і ААТ «Гомсельмаш» у Омскай вобласці адчыніліся афіцыйныя мульцібрэндавыя цэнтры беларускай тэхнікі. У такіх цэнтрах кліентам рэгіёна прапануюць шырокую лінейку машын рознага прызначэння і запасныя часці. У першы дзень работы новага цэнтра прададзены першы ў вобласці гусенічны трактар BELARUS.

2. 4 кастрычніка – Сусветны дзень аховы жывёлаў. Гэты дзень нагадвае чалавецтву пра тое, што ўсе мы з вамі нясём аказнасць за наваколле. Дата і створана, каб абяднаць намаганні людзей берагчы жывёльны свет планеты, уключаючы і хатніх пітомцаў. Дзякуючы падзеі і створана знакамітая Чырвоная кніга – міжнародны спіс відаў жівёл і раслін, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

3. 6 кастрычніка 97 гадоў назад (у 1927 г.) пачалася эра гукавога кіно: стартавала яна з амерыканскага гукавога фільму «Спявак джазу». У СССР гледачы пабачылі айчыннае кіно з гукам у 1931 годзе – ім стала кінастужка «Пуцёўка ў жыццё».

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *