Падзеі тыдня вачыма моладзі: поспехі навукі і лясной гаспадаркі, юбілей героя

Наши проекты

Навіны, якія выбраў прадстаўнік Маладзёжнага парламенту Святаслаў Апанасюк.

1. 10 кастрычніка адзначылі 95 гадоў з дня нараджэння беларускага партызана Марата Казея.

Яго імя ўнесена ў Кнігу пашаны Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна. Ураджэнец Міншчыны, ён у 13-гадовым узросце разам са сваёй старшай сястрой Арыяднай пайшоў у партызаны, шматразова трапляў у намецкія гарнізоны і вяртаўся з каштоўнай інфармацыяй. У 14 гадоў зрабіў свой першы подзвіг: прарваўся праз кальцо ворагаў і прывёў дапамогу. За адвагу ўзнагароджаны баявымі медалямі і нават пасмяротна ордэнам Леніна. У 1944 годзе гераічна загінуў, прыняўшы апошні бой з фашыстамі.

2. 9 кастрычніка беларускія навукоўцы з ААТ «Пеленг» паведамілі, што распрацоўваюць мадэль спадарожніка, на базе якога можна будаваць групіроўкі касмічных апаратаў. Нашы землякі імкнуцца стварыць танную, лёгкую і простую апаратуру, каб яна магла хутка вырабляцца для аператыўных паставак замоўніку. Прылады для спадарожнікаў дазволяць рабіць дакладныя здымкі Зямлі.

3. Прыемна дзяліцца навінамі пра поспехі беларускіх прадпрыемстваў. Да слова, іх нямала ў нас. Напрыклад, за 9 месяцаў у пітомніку Гомельскага доследнага лясгаса вырасцілі больш за 21 тысячу цюльпанаў. Пра гэта паведамляюць на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. У тым жа лясгасе, акрамя вырошчвання пасадачнага матэрыяла для патрэб лесааднаўлення, выводзяць дэкаратыўныя саджанцы і цяпер кветкі.

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *