13 – 14 КАСТРЫЧНІКА ў Гомелі праходзіў адкрыты турнір па дзюдо, прымеркаваны да 80-годдзя завода “Гомсельмаш”. Спаборнічаючы са шматлікімі беларускімі і расійскімі камандамі, выхаванцы СДЮШАР г. Хойнікі паказалі добрыя вынікі. Юныя дзюдаісты Ксенія Будзько і Захар Бордак занялі трэцяе месца, Іван Баляхін стаў другім.
15 – 17 КАСТРЫЧНІКА ў аграгарадку Новая Гута Гомельскага раёна праходзіў 10 міжнародны традыцыйны турнір па барацьбе самба “Новая Гута-2010”, дзе сваё майстэрства змаглі прадэманстраваць выхаванцы Хойніцкай СДЮШАР. Ва ўсіх прадстаўнікоў нашага раёна – Антона Вінніка, Максіма Грыгаровіча, Васілія Сенгаева, Ягора Карася – бронза.
18 КАСТРЫЧНІКА юныя спартсмены нашага раёна прынялі ўдзел у адкрытым першынстве СДЮШАР Гомельскага раёна па барацьбе самба, у чарговы раз паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі. Безагаворачным лідэрам у сваёй узроставай катэгорыі стаў Антон Віннік, які заняў першае месца. Другое – у Аляксандра Астрэйкі, Арцёма Снігіра, трэцяе – Дзмітрыя Харэцкага і Уладзіміра Мігая.
Наталля ЧЭКАН.