Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Кацярына Далянчук.
1. 22 кастрычніка, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыўся Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. За 80 гадоў ён неаднаразова змяняў прапіску, кіраўнікоў і экспазіцыі. Але ўсё адно застаецца самым наведваемым у краіне.
2. Беларускія навукоўцы атрымалі залатыя медалі імя В.І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу»: высокай узнагароды ўдастоены навуковец у галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі Сяргей Чыжык, а таксама навуковец у галіне лазарнай фізікі, галаграфіі і біамедыцынскай оптыкі Леанід Танін. Дарэчы, залаты медаль – вышэйшая ўзнагарода Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
3. На гэтым тыдні ў Мінскай вобласці адбыўся абласны патрыятычны форум бацькоў і дзяцей. Мне гэтая падзея кінулася ў вочы, бо хацелася б такі ж форум бачыць і на Гомельшчыне. Спадзяюся, з часам туды змогуць трапіць і мой муж з донечкай.
Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.