Падзеі тыдня вачыма моладзі: народная платформа, магія кіно і стрытрэйсеры

Наши проекты

Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Таццяна Чэкан.

1. На гэтым тыдні штаб патрыятычных сіл даў старт анлайн-платформе «Народная пяцігодка». За некалькі дзён там налічвалася больш за 300 прапаноў ад грамадзян. Звярнуцца са сваімі пытаннямі можа туды кожны, выказаць свой погляд на ключавыя галіны развіцця нашага грамадства, у тым ліку эканоміку, сельскую гаспадарку, адукацыю, інавацыі і многае іншае.

2. Адразу некалькі гарадоў Беларусі з’явяцца ў промароліку, які зараз здымаюць так званыя стрытрэйсеры. Ініцыятарамі здымкаў сталі дрыфт-пілоты, ці прасцей кажучы – аўтагоншчыкі з розных краін: не толькі Беларусі, але Японіі, Аўстраліі, Бразіліі. Заехалі нават у Гомель. На жаль, не трапілі ў Хойнікі – упэўнена, і тут бы гасцям спадабалася.

3. 1 лістапада адбылося святочнае адкрыццё ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад». Фільмам, што быў першай ластаўкай падзеі, выбралі «Чорны замак» – сёлетняя экранізацыя рамана славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Фестываль нагадвае нам пра важную нагоду – сёлета адзначаецца 100-годдзе беларускага кінематографа.

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *