Захапленне прынесла перамогу

Год малой радзімы Прафсаюзнае жыццё Тэрыторыя моладзі

Падведзены вынікі раённага фотаконкурсу Хойніцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў «Малая радзіма вачыма дзяцей», прымеркаванага да Года малой радзімы.

Мэтай конкурсу было паказаць у фотаработах яркія моманты і падзеі з жыцця дзяцей, любімыя куткі Хойнікшчыны, дарагіх сэрцу людзей. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.
Пераможцам творчага спаборніцтва стаў вучань Казялужскай СШ Уладзімір Супраноўскі. Юнак актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы, займаецца спортам. На базе навучальнай установы, у якой вучыцца пераможца, абсталявана фотастудыя і дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах «Азы фатаграфіі», якое і наведвае Уладзімір. На занятках рабяты вучацца працаваць са святлом, ракурсам, экспазіцыяй, ствараюць цікавыя фотаработы, годныя да ўдзелу і перамогі ў конкурсе.

У Дзень абароны дзяцей старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Малаш наведала Казялужскую школу. Яна падзякавала адміністрацыі школы за стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, уручыла дыплом і каштоўны падарунак пераможцу раённага фотаконкурсу.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *