Вянкі, карагоды і шэсце з канём…

Культура

Штогод арганізатары і самадзейныя артысты імкнуцца здзівіць нечым хайнічан на святах. 

Вось і сёлета Купальскі вечар у Хойніках быў адметны не толькі прыгажунямі ў вышыванках, карагодамі вакол вогнішча, спусканнем вянкоў з палявых кветак на ваду, пошукам чароўнай папараць-кветкі, гульнямі-ігрышчамі, жартамі і пераўвасабленнямі, але і незвычайным шэсцем. Ад Цэнтра культуры горада Хойнікі да возера нафтабазы за ўпрыгожаным канём ішлі спевакі і жыхары раёна, выконваючы кульпальскія песні і ўздымаючы ўсім настрой.

Купалле – самае чароўнае і таямнічае свята, яркімі момантамі яго святкавання дзелімся з вамі ў гэтым фотарэпартажы Наталлі ЧЭКАН.