У абласным конкурсе творчай моладзі “Пад белымі крыламі”, які прайшоў у Буда-Кашалёве, паспяхова адзначыліся юныя хайнічанкі.
На цэнтральнай плошчы горада ў шаснаццаты раз сабраў пад свае крылы традыцыйны маладзёжны фэст. Дэманстравалі свае таленты творча адораныя юнакі і дзяўчаты. Іх падзялілі на чатыры ўзроставыя катэгорыі ў пяці намінацыях. Сярод удзельнікаў былі не толькі маладыя артысты Гомельшчыны, але і юныя прадстаўнікі ўсіх абласцей нашай краіны і сталіцы. У барацьбе за права атрымаць званне лепшых і запомніцца гледачам сышліся дзесяткі выканаўцаў – музыкантаў, танцораў, спевакоў. Нездарма конкурс мае славу сапраўднага песенна-танцавальнага марафона.
Навучэнкі Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў у намінацыі “народна-сцэнічны танец” артысткі пад кіраўніцтвам харэографа В.Г. Ледзянёвай так задорна і горача выканалі “Малдаўскі танец”, што журы прысвоіла нашаму калектыву трэцяе месца. Віншуем з узнагародай!
Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.