На мінулым тыдні сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа з’явіўся бясспрэчны лідар, які з дня ў дзень насуперак капрызам надвор’я ўпэўнена набліжаўся да запаветнай лічбы з трыма нулямі. І вось на гэтым тыдні ён – першы тысячнік у раёне! Гэта вадзіцель КСУП «Судкова» Сяргей Нікіценка.
З працоўнай перамогай перадавіка жніва ў поле прыехаў павіншаваць старшыня райвыканкама А.У. Бандарэнка. Ён уручыў лідару Дыплом і грашовую прэмію, пажадаў усяго самага найлепшага і новых дасягненняў. Далучыліся да віншаванняў райкам прафсаюза работнікаў АПК і спецыялісты гаспадаркі, таксама падрыхтаваўшы падарункі.
Усяго некалькі хвілін займае ўзнагароджванне, але колькі ў іх гонару і радасці!
Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.