Адыйшоў у мінулае час, калі людзі беражліва ўклейвалі фотаздымкі ў фотаальбом, захоўвалі як адну з галоўных каштоўнасцей, кранальна разглядвалі і пераказвалі гісторыі продкаў на старых фотакартках.
Таму мы прапаноўваем стварыць наш агульны сямейны фотаальбом, у якім змесцім здымкі нашых гераічных бабуль і дзядуль, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў партызанскага руху, тых, хто аднаўляў наш раён пасля вызвалення.
Дасылайце на электронны адрас раённай газеты hoiniki_novosti@mail.ru фотаздымкі з невялікім расказам пра сваіх родзічаў, а мы потым змесцім іх на сайце “Хойніцкіх навін”. Давайце ганарыцца нашым мінулым разам!
Вольга БЕЛАШ.