Ветэраны працы аўтабазы арганізавалі сустрэчу

Общество

У Дзень аўтамабіліста і дарожніка былыя работнікі аўтабазы, якія не адзін год прысвяцілі працы ў галіне транспартных перавозак і сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку, арганізавалі сустрэчу.

Месца для збора выбралі сімвалічнае – мемарыяльны камень у гонар вадзіцеляў-ліквідатараў чарнобыльскай аварыі. 

Такія сустрэчы праводзяць штогод, а збор арганізуюць за месяц. На жаль, шэраг колішніх калег радчэе. Ініцыятар мерапрыемства, ветэран працы аўтабазы Валянціна Мікалаеўна Лук’янава са слязамі на вачах пералічвала імёны сяброў, якіх ужо няма. Памяць аб іх ушанавалі хвілінай маўчання.

Рэшту часу сябры імкнуліся засяродзіцца на абмеркаванні навін са свайго жыцця, планах на будучае. Галоўнае ў такой сустрэчы – не губляць адзін аднаго, а прафесійнае свята ў гэтым толькі дапамагае.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *