Да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Хойніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы павінны аддаць доўг памяці ўсім, хто загінуў у час ліхалеццяў ХХ стагоддзя.
Размова аб добраўпарадкаванні і аднаўленні не толькі мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, воінскіх могілках і ўдзельніках, але і пра месцы масавых пахаванняў грамадзянскага насельніцтва. Мноства цяжкіх выпрабаванняў выпала на долю Хойнікшчыны, і наш святы абавязак – шанаваць трагічныя старонкі яе мінулага, у якім не павінна быць белых плям і забытых ахвяр. І ўчынкамі даказаць: ніхто не забыты і нішто не забыта.
У мэтах выканання распараджэння старшыні Гомельскага аблвыканкама № 278-р ад 7.09.2018 г. «Аб выкарыстанні сродкаў, якія паступілі ад правядзення рэспубліканскага суботніка», раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне накіраваць грашовыя сродкі ў памеры 5200 рублёў у Алексіцкі сельвыканкам для капітальнага рамонту вайсковага пахавання «Брацкая магіла» № 7781 у в. Алексічы, дзе ў 1942 годзе былі спаленыя 366 мірных жыхароў.
Н. ЕШЧАНКА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.