Мы славім тых, хто прысвяціў сябе зямлі

Год малой радзімы Общество Сельское хозяйство

У Цэнтры культуры г. Хойнікі прайшло раённае свята «Дажынкі» пад агульным дэвізам «З любоўю да людзей і зямлі».

У глядацкай зале сабраліся галоўныя дзеючыя асобы прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці. А ў фае культурнай установы раскінуліся яркія і багатыя выставы вырабаў ручной работы, тавараў мясцовых прадпрыемстваў, кандытарскіх далікатэсаў і прэзентацыя сыру ад Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта».

Кожную восень вынікам цяжкай, але плённай работы становіцца раённы каравай, складзены з поспехаў і выкананых задач калектываў сельгаспрадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і прадпрыемства пераапрацоўкі. Гэты сімвалічны каравай на сцэне ўручылі старшыні райвыканкама Анатолію Уладзіміравічу Бандарэнку. Пазней святочны хлеб заняў сваё месца ў шэрагу духмяных хлябоў – па колькасці гаспадарак з надпісамі кожнага прадпрыемства. Яны сталі візітнай карткай і своеасаблівым вынікам працы района.
У пачатку ўрачыстага мерапрыемства Анатолій Уладзіміравіч агучыў асноўныя паказчыкі, якіх сёлета атрымалася дасягнуць хойніцкім аграрыям у галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кіраўнік раёна засяродзіў сваю ўвагу на тым, што варта ставіць перад сабой яшчэ большыя мэты і імкнуцца да іх. Зрабіць гэта дазваляюць шматлікія рэсурсы, у тым ліку нашы працавітыя людзі, якія шчыруюць у такой няпростай галіне.

Усе агучаныя поспехі – безумоўная заслуга людзей, якія вырасцілі хлеб – кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, якія граматна арганізавалі працэс уборкі збожжа, экіпажаў камбайнераў, якія абмалацілі яго, вадзіцеляў, занятых на яго адвозцы, аператараў, якія былі задзейнічаныя на зернесушыльных комплексах.
Свята «Дажынкі» – добрая нагода выказаць шчырую падзяку тым, хто працуе ў аграрнай сферы, ствараючы нацыянальнае багацце і забяспечваючы харчовую бяспеку краіны. У адрас работнікаў сельгаспрадпрыемстваў прагучалі словы падзякі за добранацыянальнае багацце і забяспечваючы харчовую бяспеку краіны. У адрас работнікаў сельгаспрадпрыемстваў прагучалі словы падзякі за добрасумленную працу. Урачыста агучылі тыя гаспадаркі раёна, якія дасягнулі найлепшых вынікаў па адпаведных паказчыках – першае месца заняла КСУП «Веляцін», другое – ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», трэцяе – КСУП «Судкова». Кіраўнікі гэтых гаспадарак атрымалі з рук старшыні райвыканкама Ганаровыя граматы, ганаровыя стужкі і грашовыя прэміі – 25, 20 і 15 базавых велічынь адпаведна.

Следам на сцэну за заслужанай узнагародай падымаліся лепшыя з лепшых у сваёй справе. Акрамя старшыні райвыканкама, іх віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Віктараўна Бондар, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жанна Яўгеньеўна Бажок, старшыні раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў – Беларускага саюза жанчын, «Белая Русь», арганізацый прафсаюзаў і БРСМ.
Дарэчы, сёлета ў наш раён прыехалі на сваё першае рабочае месца ў сельгаспрадпрыемствы 9 маладых спецыялістаў. Іх пад гучныя апладысменты сустракалі на сцэне, першы сакратар райкама маладзёжнай арганізацыі Л.А. Гаркуша пажадала праявіць свае лепшыя здольнасці ў рабоце і ўручыла на памяць невялікія падарункі.

Усіх перадавікоў ушаноўвалі не толькі шчырымі віншаваннямі, але і творчымі выступленнямі. Для галоўных герояў урачыстасці выконвалі запальваючыя песні ансамблі «Крыніца» і «Верасок» дзіцячай школы мастацтваў, калектывы эстраднага танца «Драйв» і «Каскад» ЦТДіМ, самыя маленькія спевакі і танцоры з дзіцячых садкоў, а таксама нашы любімыя артысты мастацкай самадзейнасці раёна.
У цёплай і добразычлівай атмасферы прайшло раённае свята «Дажынкі-2018». На развітанне вядучыя пажадалі ўсім прысутным і надалей высокіх вынікаў работы, годных прыбыткаў і простага чалавечага шчасця.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

Лепшымі прызнаны

Сярод галоўных аграномаў
Уладзімір Уладзіміравіч Бандарэнка (КСУП «Веляцін»).

Сярод галоўных інжынераў
Уладзімір Уладзіміравіч Сідарок (КСУП «Эксбаза «Стралічава»).

Сярод галоўных ветэрынарных урачоў
Святлана Валер’еўна Арцем’ева (лабараторыя ветэрынарна-санітарнай экспертызы Хойніцкай ветстанцыі)

Сярод брыгадзіраў МТК і ферм
Мікалай Рыгоравіч Камеш (аддзяленне «Карчовае» ААТ «Хойніцкі Аграсервіс»).

Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў
1 месца – старшы камбайнер Аляксандр Міхайлавіч Новік і камбайнер Мікалай Мікалаевіч Лысы (КСУП «Веляцін»);
2 месца – старшы камбайнер Уладзімір Міхайлавіч Чудакоў і камбайнер Аляксандр Валянцінавіч Мастабай (КСУП «Судкова»);
3 месца – старшы камбайнер Васілій Васільевіч Канапелька і камбайнер Міхаіл Аляксандравіч Кляцоў (КСУП «Імя І.П. Мележа»);

Сярод маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў
1 месца – старшы камбайнер Аляксандр Мікалаевіч Касінскі (КСУП «Эксбаза «Стралічава»).

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа
1 месца – Сяргей Міхайлавіч Аўдзеенка (КСУП «Эксбаза «Стралічава»);
2 месца – Аляксандр Міхайлавіч Ходас (КСУП «Эксбаза «Стралічава»);
3 месца – Фёдар Міхайлавіч Канапелька (КСУП «Судкова»).

Сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа
1 месца – Міхаіл Васільевіч Кірычэнка (ААТ «Хойніцкі Аграсервіс»).

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў
1 месца – Рыгор Аляксандравіч Сцішанок (КСУП «Судкова»);
2 месца – Аляксандр Мікалаевіч Дрончанка (КСУП «Эксбаза «Стралічава»);
3 месца – Мікалай Рыгоравіч Сізянок (КСУП «Судкова»).

Сярод маладых камбайнераў кормаўборачных камбайнаў

1 месца – Аляксандр Аляксандравіч Равідовіч (КСУП «Веляцін»).

Сярод вадзіцеляў на адвозцы травяных кармоў
1 месца – трактарыст-машыніст Іван Іванавіч Усс (КСУП «Судкова»);
2 месца – трактарыст-машыніст Васілій Мікалаевіч Петрусенка (КСУП «Веляцін»);
3 месца – Алег Віктаравіч Шлёг (КСУП «Судкова»).

Сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы травяных кармоў

1 месца – трактарыст-машыніст Віктар Васільевіч Сяргіенка (КСУП «Веляцін»).

Сярод аператараў машыннага даення
1 месца – Алена Фёдараўна Шалкунова (КСУП «Веляцін»);
2 месца – Вольга Мікалаеўна Шпарун (КСУП «Веляцін»);
3 месца – Аляксандра Уладзіміраўна Мурнікава (КСУП «Веляцін»).

Сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту
1 месца – Марыя Іванаўна Галеня (КСУП «Судкова»);
2 месца – Жанна Васільеўна Тарасенка (КСУП «Эксбаза «Стралічава»).

Сярод аператараў па вырошчванні БРЖ старэй 6-месячнага ўзросту
1 месца – Андрэй Міхайлавіч Міненка (КСУП «Імя І.П. Мележа»);
2 месца – Віктар Леанідавіч Бланк (КСУП «Эксбаза «Стралічава»).

Сярод аператараў па штучным асемяненні кароў

1 месца – Анжэла Уладзіміраўна Камеш (ААТ «Хойніцкі Аграсервіс»).

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Ганаровай граматай Хойніцкага райвыканкама ўзнагароджаны вядучы механік ПВУ ААТ «Малкавіта» Яўгеній Мікалаевіч Чарняк.

Падзяка райвыканкама аб’яўлена майстру па паспяванню сыроў ПВУ ААТ «Мілкавіта» Вользе Мікалаеўне Амельчанка і кіраўніку сялянска-фермерскай гаспадаркі «Родны шлях» Мікалаю Валянцінавічу Чубянку.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *