Адно на дваіх дасягненне

Образование

Такімі словамі можна ахарактарызаваць поспех, які разам набліжалі вучань трэцяй гарадской школы Назар Бордак пры падтрымцы настаўніка геаграфіі гэтай установы Валянціны Рузубаеўны Султанавай.

Пачатак трэцяй вучэбнай чвэрці стаў для вучня 10 “Б” класа паспяховым. Назар паўдзельнічаў у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. У выніку праведзеных іспытаў юны хайнічанін заняў трэцяе месца.

Сёлета гэта лепшы вынік у прадметнай алімпіядзе з усяго раёна. Свой трыумф Назар падзяляе з педагогам. На працягу ўсіх канікул школьнік паўтараў матэрыял, абмяркоўваў магчымыя заданні. Да таго ж, удзел у абласным этапе алімпіяды па геаграфіі не першы. Юнак з восьмага класа імкнецца праверыць свае веды і кругагляд на падобных інтэлектуальных спаборніцтвах, што ў яго паспяхова атрымліваецца. Ганарымся!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *