Красуйся і ў шчасці жыві

Культура

У кожнага чалавека ёсць месцы на зямлі, якія назаўсёды застаюцца ў яго сэрцы, – часцінка Радзімы, да якой ён ставіцца з асаблівым трапятаннем і любоўю. Для многіх з нас – гэта наша Хойнікшчына.

Вельмі прыемна, што з кожным годам родны раён становіцца ўсё больш прыгожым. Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць. Але самае галоўнае наша багацце – гэта людзі: добрыя і сардэчныя, ветлівыя і гасцінныя, адданыя сваёй роднай зямлі.

8 снежня 1926 года лічыцца датай заснавання Хойніцкага раёна. У гонар гэтага ў раённым Доме культуры прайшоў святочны канцэрт «Роднай зямлі шматгалоссе».

Музычныя і танцавальныя падарункі для гасцей урачыстасці падрыхтавалі лепшыя творчыя калектывы раёна. Вядучыя мерапрыемства Вікторыя Буркоўская і Ігар Назарчук, перагортваючы старонкі гісторыі, захапляліся традыцыямі, мужнасцю, працавітасцю, мудрасцю хайнічан.

Алена СМУСЯНОК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *