А ты ведаеш свой край?

Культура

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь да 27 снежня 2019 г. прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы.

Арганізатарамі форума з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Звязда”.

Форум будзе праходзіць у лютым 2020 г. на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Да яго ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

Задачы форума: вывучэнне стану спраў у галіне краязнаўства; папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак; пашырэнне ведаў аб краязнаўчых праектах Беларусі; стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі; пашырэнне магчымасцяў творчай самарэалізацыі асобы і садзейнічанне яе прафесійнаму станаўленню; далучэнне моладзі ды матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі; грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх далучэнне да даследавання гісторыі, культуры і прыроды роднага краю; садзейнічанне выхаванню грамадзяніна Беларусі – патрыёта малой радзімы, дасведчанай асобы, што любіць і шануе свой край, яго традыцыі, помнікі гісторыі, культуры і прыроды; патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё ў іх грамадзянскіх якасцяў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, гонару да нацыянальнага багацця мінулага і сучаснасці Беларусі; фарміраванне актыўнай, самастойнай, высокаадукаванай, творчай асобы; трансляцыя дасягненняў і вопыту паміж краязнаўцамі. 

У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг., правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. Кожны ўдзельнік форума атрымае сертыфікат.

Тэксты дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў, а таксама заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне неабходна направіць да 27 снежня 2019 г. на электронны адрас: histmuseum@histmuseum.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *