Вучыцца бачыць прыгажосць

Власть

Дзень дэпутата пачалі сустрэчай інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета з супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар азнаёміла з асноўнай тэмай адзінага дня інфармавання – «Традыцыі суверэннай Беларусі». Пачынаць  неабходна з сябе, сваёй сям’і, вуліцы, вёскі, горада, а потым і ў цэлым краіны. Неабходна вучыцца бачыць прыгажосць. У людзях, справах, учынках. І бачыць, і рабіць, адпаведна. Пачынаем рабіць спачатку для сябе, а потым навучымся рабіць для нас усіх, для сваёй малой радзімы, для сваёй краіны. Добраўпарадкаванне, навядзенне парадку, дасягненні, дабрачынныя акцыі, добрыя справы, ды нават проста старанная праца – гэта толькі на карысць і сабе, і людзям.

Галіна Віктараўна праінфармавала аб сацыяльна-эканамічных паказчыках развіцця раёна, фарміравання бюджэту раёна, яго даходных і расходных частках. Растлумачыла функцыі і задачы, якія выконвае раённы Савет дэпутатаў, пытанні, якія дэпутаты разглядваюць на пасяджэннях прэзідіума, сесіях, перспектыўным плане работы дэпутацкага корпусу.

Закранулі і тэму медабслугоўвання. Старшыня райсавета заклікала не адкладваць паход у бальніцу да апошняга, а своечасова праходзіць медагляды, весці здаровы лад жыцця самім і вучыць гэтаму падрастаючае пакаленне. Абмеркавалі турыстычны патэнцыял раёна: абрады, месцы, аб’екты. Пабачыць ёсць што, галоўнае – не сядзець дома, а карыстацца магчымасцямі (напраклад, зараз, калі будуць праводзіцца навагодне-калядныя мерапрыемствы).

Галіна Віктараўна праінфармавала аб пенсійным забеспячэнні, нагадала аб абавязковым страхавым уплачваемым стажы, які неабходны для налічэння пенсіі (каб яна не выйшла сацыяльнай).

Сярод паступіўшых пытанняў – вулічнае асвятленне каля паліклінікі (КЖУП «Хойніцкі камунальнік» даручана аператыўна ўхіліць праблему).

На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Бондар у гэты дзень звярталіся людзі, як заўсёды, па самых разнастайных пытаннях. Жыхары вул. Школьная ў Небытаве прасілі адладзіць вулічнае асвятленне. Пажылая матуля турбавалася аб працаўладкаванні сына (які, дарэчы, актыўнасці ў гэтым пытанні не праяўляе). Пыталіся хайнічане, як аформіць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама догляд за 94-галовай матуляй. Скардзіліся жыхары вул. Катоўскага райцэнтра на парыў водаправода. Частка пытанняў растлумачана адразу звярнуўшымся, астатнія пастаўлены на кантроль.

Вольга БЕЛАШ.  Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *