Цаніць тое, што маем

Власть

Навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне асабістых і вытворчых тэрыторый павінны хваляваць кожнага грамадзяніна. Нельга быць абыякавымі да зямлі сваёй.

Гэтыя і іншыя пытанні былі ўзняты ў час студзеньскага дня дэпутата.

На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Бондар звярнуліся жыхары новага дома, што па вул. 70 год Кастрычніка райцэнтра. Не падключана ў іх святло і вада. Як было растлумачана звярнуўшымся, у хуткім часе пытанні будуць вырашаны.

Інфармацыйна-прапагандысцкай группа райсавета сустрэлася з працоўнымі калектывамі ўчасткаў паштовай і электрасувязі.

Галіна Віктараўна азнаёміла прысутных з асноўнай тэмай адзінага дня інфармавання – «Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і намінальная налічаная заработная плата насельніцтва». Акцэнтавала ўвагу на самазанятасці насельніцтва, сярэдніх заробках (па рэспубліцы 1073 руб., па вобласці – 969, па раёну – 789). Звярнула ўвагу на тэму навядзення парадку на зямлі.

Галіна Віктараўна праінфарміравала аб сацыяльна-эканамічных паказчыках развіцця раёна, фарміраванні бюджэту. Растлумачыла функцыі і задачы, якія выконвае раённы Савет дэпутатаў, пытанні, якія дэпутаты разглядваюць на пасяджэннях прэзідыўма, сесіях, перспектыўным плане работы дэпутацкага корпусу.

Старшыня райсавета таксама закранула тэму пенсійнага забеспячэння, нагадала аб абавязковым страхавым уплачваемым стажы, які неабходны для налічэння пенсіі, каб яна не выйшла сацыяльнай (у раёне такую пенсію атрымліваюць 226 чалавек, яе сярэдні памер – 199 руб.). Сярэдні памер пенсіі па раёну складае 486 руб. Адказала на пытанне транспартнага злучэння з Рэчыцай і Мінскам (пытанне стаіць на кантролі ў райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў).

Намеснік начальніка РАУС Дзяніс Апанасюк заклікаў выконваць Правілы дарожнага руху, расказаў аб мерах асабістай бяспекі. Са статыстыкай і прычынамі надзвычайных здарэнняў у раёне на канец 2019 пачатак 2020 года азнаёміў начальнік РАНС Віктар Сацура. Ён таксама папярэдзіў усіх аматараў зімняй рыбалкі прытрымлівацца правілаў бяспекі.

Галоўны ўрач ЦРБ Алег Федзянько расказаў аб пашырэнні абсталявання бальніцы, неабходнасці весці здаровы лад жыцця. Аб правядзенні рамонту пад’ездаў жылых дамоў, планах на бягучы год праінфарміраваў начальнік ЖЭУ КЖУП «Хойніцкі камунальнік» Сяргей Несцярэнка.

На кантроль пастаўлены зварот жыхароў дома па вул. Міра, 2а. Тэма пастаянная – праблемы з каналізацыяй: хаця камунальшчыкі рэагуюць аператыўна, аднак праз некаторы час праблема «вяртаецца». Значыць, патрэбны больш кардынальныя меры.

Паскардзіліся падчас сустрэчы і на сувязістаў: многія хайнічане сваімі сіламі і за сваі сродкі рамонты ў пад’ездах парабілі, а работнікі Белтэлекома, калі пракладваюць оптавалакно, старыя правады за сабой не ўбіраюць.

Алег ЗУБОК. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *