Дэкларацыя: правільна і своечасова

Экономика

На бягучым тыдні праведзена вучоба-нарада з работнікамі райвыканкама, старшынямі і ўпраўляючымі справамі сельвыканкамаў, кіраўнікамі арганізацый, прадпрыемств і ўстаноў, рэзервам кадраў.

Абмеркаваны актуальныя пытанні бягучага перыяду. Асноўнай тэмай нарады стала падача дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Пракурор Хойніцкага раёна Андрэй Судом праінфармаваў аб неабходнасці выканання патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 305-З “Аб барацьбе з карупцыяй” і іншых прававых актаў пры дэкларыраванні даходаў і маёмасці, заклікаў уважліва прачытаць дакумент і сур’ёзна аднесціся да пытання запаўнення дэкларацыі.

Аб прымяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый” і прымяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2016 №19 “Аб некаторых пытаннях дэкларыравання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі служачымі і іншымі катэгорыямі асоб” і парадку запаўнення фізічнымі асобамі дэкларацый аб даходзе і маёмасці за 2019 год праінфармавала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Цімошчанка.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *