Карысны ўрок для маладых кіраўнікоў, якія ходзяць у “школу”

Сельское хозяйство

Чарговы семінар-вучоба школы маладога кіраўніка, падчас якога былі разгледжаны асноўныя напрамкі і перспектывы развіцця аграпрамысловага комплексу, прайшоў у райвыканкаме.

Гэта добрая нагода для ўдзельнікаў праекта на роўных абмеркаваць адзін з адным і больш масцітымі калегамі надзённыя пытанні, абмяняцца вопытам.
Выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Жанна Бажок заклікала моладзь да актыўнага дыялогу і расказала, якім быў яе шлях станаўлення ў прафесіі. Уменне здабываць урокі з кожнага жыццёвага віражу дапамагло ёй з часам набрацца патрэбнага вопыту. Яна ніколі не мінала магчымасці навучыцца чамусьці новаму. А крытыку ў рабоце ўспрымала як прычыну да самаўдасканалення і з натхненнем прымалася за новыя задачы.

У час семінара гаварылі аб развіцці раёна ў цэлым і сельскай гаспадаркі ў прыватнасці. Асноўныя пытанні – вытворчасць якаснай жывёлагадоўчай прадукцыі, ахова працы і тэхніка бяспекі, формы і метады работы з рэзервам кіруючых кадраў. Разглядаліся канкрэтныя станоўчыя прыклады ў гаспадарках нашага раёна і рабілася выснова, што галоўны сакрэт поспеху – любіць сваю справу і ўпэўнена ісці да пастаўленых мэт.

Усе выступаючыя, а гэта начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы і спецыялісты ўпраўленя сельскай гаспадаркі і харчавання, арыентавалі на адзіную думку: “песіміст бачыць цяжкасці ў кожнай магчымасці, аптыміст –магчымасці ў кожнай цяжкасці”. Кіраваць любым калектывам – задача няпростая, варта прадбачыць наступствы прымаемых рашэнняў, ніколі не апускаць рукі і ўмець выходзіць са складаных становішчаў. Паспяхова кіраваць можа дырэктар, які сам знаходзіцца ў стане безупыннага самаўдасканальвання, руху наперад, пошуку новых спосабаў уплываць на людзей, захапляць іх справай, свежай ідэяй. І ў гэтым добрай падтрымкай з’яўляецца праект «Школа маладога кіраўніка».

Нагадаю, што гэты праект для маладых кіраўнікоў і рэзерву кадраў аграпрамысловага комплексу стартаваў у 2018 годзе. У нашым раёне ў ім прымаюць удзел 28 чалавек, 20 з іх знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў райвыканкама. Іх запрашаюць на мерапрыемствы абласнога і раённага ўзроўняў, у тым ліку на пасяджэнні аблвыканкама і райвыканкама, на сесіі абласнога і раённага Савета дэпутатаў і інш.

У аснову «Школы маладога кіраўніка» закладзены інстытут настаўніцтва. За ўдзельнікамі праекта замацаваны вопытныя настаўнікі-кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Дужыя гаспадарнікі дзеляцца вопытам развіцця прадпрыемстваў галіны, падказваюць, накіроўваюць патэнцыйных пераемнікаў, дапамагаюць маладым кіраўнікам і рэзервістам удасканальваць кіраўніцкія навыкі.

За аснову ўзяты практыка-арыентаваны падыход. Удзельнікі праекта прымаюць удзел не толькі ў раённых, але і ў занальных семінарах, дзе атрымліваюць каштоўныя парады. Такі фармат дазваляе ў нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, з выездам на месцы на свае вочы пераканацца ў эфектыўнасці ўжывальных падыходаў.

Акрамя таго, праводзяцца відэаселектарныя нарады з удзельнікамі праекта “Школа маладога кіраўніка” з усёй вобласці. На мінулым тыдні на ёй абмяркавалі шэраг актуальных тэм: ад знешнегандлёвай дзейнасці прадпрыемстваў да здароўезберажэння. Удзел в відэаселектары прынялі і хайнічане, усе яны былі адзіныя ў меркаванні: такія нарады – скарбніца карыснай інфармацыі, таму яны з вялікай цікавасцю слухалі спікераў і ўсё занатоўвалі ў блакноты. Веды папаўняюцца, а вопыт – справа нажыўная.

Вікторыя КАПІТАН, юнкар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *