Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ганна Вяргейчык наведала калектывы ДМБ «Храпкаў» КСУП «Аравічы», МТК «Лісцвін» КСУП «Веляцін» і МТФ «Судкова» КСУП «Судкова».
Яна праінфармавала работнікаў гаспадарак пра новаўвядзенні ў Працоўны кодэкс, а таксама звярнула асаблівую ўвагу на новы метад налічэння заработнай платы. Жывёлаводы пыталіся пра змены ў налічэнні пенсій, працоўныя і сацыльныя адпачынкі.
Эканамісты прадпрыемстваў праінфармавалі пра вытворчыя паказчыкі ў гаспадарках, з чаго складаецца заробак работнікаў сельскай гаспадаркі, як яго павысіць.
За высокія паказчыкі ў рабоце, самааддачу, цярпенне і працавітасць Ганна Вяргейчык выказала ўдзячнасць работнікам прадпрыемстваў, пажадала поспехаў у іх нялёгкай, але такой важнай і патрэбнай справе.
Памятнымі сувенірамі ўзнагароджаны работнікі ДМБ «Храпкаў» Сяргей Юдчанка, Мікалай Нежыл, работнік МТК «Лісцвін» Алена Шэлкунова, работнікі МТФ «Судкова» Алег Папоў, Маіна Салянка, работнікі МКРС Яўгенія Галеня і Марыя Галеня.
Алег ЗУБОК. Фота аўтара.