Ужо традыцыйна ў апошні чацвер месяца навучальныя ўстановы раёна становяцца яшчэ і Школамі Актыўнага Грамадзяніна.
Гэта выдатная магчымасць прыцягнуць увагу старшакласнікаў да найбольш актуальных, сацыяльна-важных пытанняў.
На гэтым тыдні сустрэчы прайшлі па агульнай тэме «Ганаруся сваімі славутымі землякамі» і ўключалі некалькі інфармацыйных блокаў. І, як заўсёды, атрымалася вельмі займальна.
Фармат правядзення пасяджэнняў установы адукацыі абралі розныя, але ўсе без выключэння даведаліся, што высокага звання Героя Беларусі ўдастоены 11 чалавек, што па выніках мінулага года прысуджаны 5 прэмій «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы, прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў. Абмеркавалі і дасягненні беларускіх навукоўцаў, а вучні і настаўнікі Стралічаўскай СШ прынялі ўдзел у апытанні ад раённай газеты на гэтую тэму.
Школьнікі выказвалі свае меркаванні і думкі наконт прапанаваных тэм, разважалі і адказвалі на пытанні.
Алена СМУСЯНОК. Фота аўтара.