У гаспадарках раёна працягваецца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ.
Гэта – адказная задача, якую неабходна вырашыць аграрыям нашага раёна. Своечасовы і якасны рамонт дазволяць у самыя кароткія тэрміны завяршыць апрацоўку і падрыхтоўку глебы да сяўбы. Сёння механізатары ўжо ва ўсю занятыя рамонтам сельгасмашын і прычапной тэхнікі.
Як адзначылі ў райсельгасхарчу, на рамонт і замену пашкоджаных дэталяў сельскагаспадарчай тэхнікі з бюджэту па дзяржаўнай праграме «Развіццё аграрнага бізнесу» сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна выдзелена 86143 руб.
Традыцыйна ў падрыхтоўцы да веснавых палявых работ лідзіруе КСУП «Эксбаза «Стралічава», адстаюць пакуль КСУП «Аравічы» і ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». Нядаўна нам давялося наведаць машынна-трактарны парк у н.п. Вялікі Бор, дзе механізатар Мікалай Харошка азнаёміў нас з тонкасцямі рамонтнага працэсу свайго трактара. У поле выйсці трэба своечасова.
Алег ЗУБОК. Фота аўтара.