Менавіта так лічыць Ала Кашперка, работнік КСУП «Эксперыментальная база «Стралічава», адна з тых старанных работнікаў, якія адзначаны падчас рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод».
Дарэчы, рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» не спыняецца. Мэта яе – дайсці да кожнай гаспадаркі, пачуць кожнага работніка і даведацца, чым сёння жывуць працаўнікі ферм.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ганна Вяргейчык наведала МТК-1 КСУП «Эксбаза «Стралічава». Абмеркавалі надзённыя пытанні: Ганна Алегаўна праінфармавала работнікаў пра новаўвядзенні ў Працоўным кодэксе, які ўступіў у сілу на гэтым тыдні. Жывёлаводы запыталі пра змены ў налічэнні пенсій, працоўныя і сацыяльныя адпачынкі. За высокія паказчыкі ў рабоце, самааддачу, цярпенне і працавітасць старшыня прафсаюза выказала ўдзячнасць работнікам МТК.
Сярод тых, каго адзначылі памятным сувенірам – Ала Кашперка, жывёлавод па догляду за жывёламі да 2,5 месяцаў. Жанчына працуе жывёлаводам у гаспадарцы амаль 11 гадоў. Пад доглядам Алы Дзмітрыеўны знаходзяцца 83 цяляці.
Ды і дома турбот хапае. Чацвёра дзяцей – Дзмітрый, Вячаслаў, Арцём і Матвей – сумаваць не даюць. Да таго ж гаспадыня трымае карову, дзякуючы якой на стале заўсёды ёсць свежы сыр, смачны тварог і густая смятана.
Алег ЗУБОК.
Фота Вікторыі МАРОЗ.